Установа культуры «Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф. К. Багушэвіча»

Музей заснаваны 27.09.1952 г. У 1953 г. музею прысвоена імя беларускага паэта Францішка Багушэвіча. У музеі захоўваюцца асабістыя рэчы Ф. Багушэвіча, прадметы археалогіі і нумізматыкі, прадметы побыту, вырабы народных майстроў, дакументы і фатаграфіі канца XIX — XX стст. У 2000 г. музей атрымаў будынак у цэнтры горада. Пасля рэканструкцыі, 20 лістапада 2009 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё музея. На 1 студзеня 2012 г. фонды музея налічвалі 21471 прадмет. Найбольш адметнымі экспанатамі з'яўляюцца мемарыяльныя рэчы і дакументы Ф. Багушэвіча, скарб манет ВКЛ і Рэчы Паспалітай XVI — XVII стст. У 2010 г. музей атрымаўу дар 431 мастацкі твор ад Прэзідэнта Міжнароднай асацыяцыі «Мастацтва народаў свету» М. I. Карнілава. На аснове гэтай калекцыі створана пастаянна дзеючая мастацкая галерэя. У музеі праводзяцца тэматычныя экскурсіі, лекцыі і музейныя заняткі, краязнаўчыя навукова-практычныя канферэнцыі. Штогод музей прымае ўдзел у Міжнароднай акцыі «Ноч у музеі».

6 мая 2021 года распачаў працу філіял музея «Гальшанскі замак».