Выстава «Мы верылі, што прыйдзе час нашага вызвалення. Жыццё і подзвіг Сяргея Прытыцкага»

“Мы верылі, што прыйдзе час нашага вызвалення. Жыццё і подзвіг Сяргея Прытыцкага”. Пад такой назвай 3 лістапада адкрылася выстава ў нашым музеі.

Сяргей Восіпавіч – чалавек-легенда, чалавек-сімвал 1930-х гадоў, герой-рэвалюцыянер, які змагаўся, каб “усходнія крэсы” зноў увайшлі ў склад Беларусі.

На выставе прадстаўлены асабістыя рэчы Сяргея Прытыцкага з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Выстава працуе да 3 снежня. Уваходны квіток – 2,00 рублі.

119