"Ашмяны ад старажытнасці да пачатку ХХІ ст."

Мастацкае рашэнне гэтай залы, выкарыстоўвае яе канструктыўныя асаблівасці: вялікія вокны, праз якія адкрываецца панарама на гістарычны цэнтр Ашмян.

Гісторыя горада раскрываецца наведвальніку археалагічна, пластамі - ад сярэдзіны XIV ст. да сучаснасці. У цэнтры залы размешчаны макеты горада XIY, XYIII і XIX стагоддзяў.

Асновы выкананы са шкла, а мадэлі будынкаў - з пластыка, прычым кожны домік з'яўляецца аўтарскай рэканструкцыяй, створанай на аснове планаў горада адпаведнага перыяду.

Вітражы на вокнах, выкананыя на шкле ў тэхніцы UV-друк, знаёмяць наведвальнікаў з відамі горада канца ХІХ – пачатку ХХ ст. Прычым, размешчаны яны згодна з накірункамі Ашмянскіх вуліц і размяшчэннем плошчы.

У вітрынах можна пазнаёміцца з музейнымі прадметамі - сведчаннямі жыцця ашмянцаў у XIV - XXI стагоддзях.

   Паколькі музей носіць імя паэта-дэмакрата Ф.К. Багушэвіча, чырвонай ніццю праз усю экспазіцыю, нібы бягучы радок, праходзіць яго верш “Мая дудка”.