"Старонкі гісторыі края ў ХХ ст."

Трэцяя зала экспазіцыі расказвае пра ваенныя ліхалецці Першай і Другой сусветных войнаў, міжваенны перыяд і пабудову мірнага жыцця пад савецкім небам.

Найбольш яркім элементам трэцяй залы з'яўляецца “чорная паласа” вайны, якая падзяліла жыццё краю на даваенны і пасляваенны час.

На адным канцы "чорнай паласы" размешчаны фотаматэрыялы і дакументы, прысвечаныя Першай сусветнай вайне на тэрыторыі Ашмянскага павета, на другім - фатаграфіі і прадметы, якія адносяцца да перыяду Вялікай Айчыннай вайны ў Ашмянскім раёне.

Савецкі перыяд прадстаўлены двума інсталяцыямі, якія адлюстроўваюць адукацыю і савецкі побыт. Дапаўняюць прадметы савецкага побыту шкляныя пано з нанесенай выявай плакатаў, лозунгаў і фатаграфій.

  Завяршае экспазіцыю мемарыяльны комплекс, які складаецца з мэблі і прадметаў побыту, якія належалі сям'і грамадскага дзеяча, паэта-класіка і аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры - Францішка Казіміравіча Багушэвіча, імя якога носіць наш музей.