Бясплатнае наведванне

Згодна Кодэксу Рэспублікі Беларусь  “Аб культуры” ад 20.07.2016 г. № 413-3 права бясплатнага (ільготнага) наведвання музея для агляду экспазіцый, створаных на аснове ўласных музейных фондаў прадастаўляецца:

  • інвалідам;
  • ветэранам Вялікай Айчыннай вайны;
  • ваеннаслужачым тэрміновай ваеннай службы;
  • грамадзянам, якія праходзяць альтэрнатыўную службу;
  • дзецям да сямі гадоў;
  • дзіцям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў;
  • асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю;
  • музейным работнікам.

Згодна загаду Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 22.09.2022 г. № 197 “Аб рэалізацыі пагаднення” і згодна Пагадненню аб супрацоўніцтве паміж Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у галіне музейнай справы апошняя серада кожнага месяца з’яўляецца адзіным бясплатным днём для наведвання экспазіцыі і выставак з уласных фондаў для навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную адукацыю.