Колькасны і якасны склад фондаў музея

Прадметам камплектавання музея з’яўляецца быт, культура, прырода і гісторыя Ашмянскага краю. На 01.11.2023 г. музейны фонд складае больш за 25 500 адзінак захоўвання, у тым ліку – 12 441 прадмет асноўнага фонду. У калекцыях музея захоўваюцца старажытныя прылады працы, фрагменты шклянога і керамічнага посуду XVI XVIII ст., знойдзеныя пры раскопках на Ашмяншчыне, матэрыялы раскопак Гальшанскага замка, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, вырабы народных майстроў, дакументы і фотаздымкі, прадметы ўзбраення XVIXIX cт. Важная частка калекцыі прысвечана жыццю і творчасці беларускага паэта-дэмакрата Францішка Багушэвіча: у музеі знаходзяцца асабістыя рэчы і выданні яго твораў.

У 2010 годзе ў музей быў перададзены старшынёй Міжнароднай асацыяцыі “Мастацтва народаў свету” М.І. Карнілавым 431 твор жывапісу, графікі і скульптуры, створаных мастакамі Расійскай Федэрацыі і краін СНД.

Асноўны фонд музея размяркоўваецца па наступным калекцыям:

Адзенне - 201 прадмет;

Археалогія - 2638;

Баністыка - 772;

Вексілалогія - 95;

Графіка - 873;

Дакументы - 1508;

Друкаваныя выданні - 1139;

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва - 181;

Жывапіс - 230;

Зброя і вайсковы рыштунак - 184;

Нумізматыка - 1284;

Побыт - 1107;

Прыродазнаўчая - 177;

Фалерыстыка - 716;

Фотадакументы - 891;

Музычныя інструменты - 10;

Скульптура - 30;

Сфрагістыка - 25;

Скарбы - 376.